Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апа́рына, ‑ы, ж.

Разм. Месца ў балоце, дрыгве, якое не зарасло мохам і напоўнена вадою; акно. Раз, ходзячы па балоце, уваліўся.. [бацюшка] дзесь у апарыну па самы пояс. Колас.

апа́рысты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і па́рны ​2. [Вейс:] — Поту на целе як у самы апарысты летні дзень. Шынклер.

апа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Пашкодзіць сабе скуру гарачай парай або кіпнем. Хонеў хлопец быў ускочыў у цэбар з лугам і не апарыўся толькі затым, што луг быў халодны. Чорны.

апа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Пашкодзіць скуру гарачай парай або кіпнем. Апарыць рукі.

2. Абліць кіпнем. Апарыць мякіну.

апаса́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Баяцца каго‑, чаго‑н.; непакоіцца з-за магчымасці якога‑н. выпадку. Апасацца ліхога чалавека. □ [Даніла:] Скіба нават апасаўся, каб.. [Рыгор] чаго.. [Кацярыне] не выказаў пра нас. Крапіва.

2. Сцерагчыся чаго‑н. Апасацца інфекцыі.

апа́ска, ‑і, ДМ ‑цы, ж.

Разм. Асцярожнасць, выкліканая прадбачаннем нядобрага, непрыемнага. Хадзіць з апаскай. Гаварыць з апаскай. // Боязь, страх. Што ты глянула, з такой апаскаю? Глебка. Вялікай апаскі няма — з Журавіч немцы паўцякалі. Навуменка.

апаску́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад апаскудзіць.

апаску́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да апаскудзіцца.

2. Зал. да апаскуджваць.

апаску́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апаскудзіць.

апаску́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

1. Зрабіцца брудным, запэцкацца.

2. перан. Сапсавацца; зрабіцца дрэнным, непрыгодным.