Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інжэ́ктарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інжэктара. Інжэктарныя трубы.

інжэню́,

Сцэнічная роля прастадушнай, наіўнай дзяўчыны. // Актрыса, якая выконвае такія ролі.

[Фр. ingénue.]

і́ністы, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты інеем; заінелы. Іністы хмызняк.

ініцыя́лы, ‑аў; адз. ініцыял, ‑а, м.

1. Першыя літары імя і імя па бацьку або імя і прозвішча, радзей імя, імя па бацьку і прозвішча. Падпісаць запіску ініцыяламі. □ Каця падаравала Гарбачэню хустачку са сваімі ініцыяламі і на развітанне моцна пацалавала. Гурскі.

2. Спец. Вялікія літары ў пачатку кнігі, раздзела або абзаца, аздобленыя ўзорам; застаўка.

[Ад лац. initialis — пачатковы.]

ініцыя́тар, ‑а, м.

Той, хто праяўляе ініцыятыву, робіць пачын якой‑н. справе; пачынальнік. Ініцыятар змагання за датэрміновае выкананне гадавога плана. Ініцыятар сацыялістычнага спаборніцтва. □ Атрад Мірона Іванавіча рушыў у дарогу. Кіраваў атрадам Блешчык. Ён быў ініцыятарам гэтага паходу. Лынькоў.

[Фр. initiateur.]

ініцыя́тарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Жан. да ініцыятар.

ініцыя́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ініцыятара, уласцівы яму. Ініцыятарскія здольнасці.

ініцыя́тарства, ‑а, н.

Праяўленне ініцыятывы. Падтрымліваць ініцыятарства.

ініцыяты́ва, ‑ы, ж.

1. Самастойны пачын, першы крок у якой‑н. справе, абумоўлены ўнутраным пабуджэннем да дзеяння. Зрабіць па сваёй ініцыятыве. □ Па ініцыятыве тэатра і ў супрацоўніцтве з ім пісаў К. Чорны п’есу «Бацькаўшчына». «Полымя». // Вядучая роля ў якіх‑н. дзеяннях. Узяць ініцыятыву ў свае рукі. □ — Соль — патрэба найважнейшая, — зноў перахапіў ініцыятыву гаваркі стары Хвядос, — але ці да справы гаварыць пра яе ў такі для партызан час? Кавалёў.

2. Здольнасць да самастойных актыўных дзеянняў; прадпрымальнасць. Выхаванне ініцыятывы. Гаспадарчая ініцыятыва. Разгортваць ініцыятыву. □ [Русаковіч:] Трэба даць прастор творчай ініцыятыве. Крапіва. Колькі здольнасці ў гэтага чалавека, колькі энергіі, вытрымкі, разумнай ініцыятывы! Кулакоўскі.

•••

Заканадаўчая ініцыятыва — права ўзбуджаць пытанне аб выданні новых законаў і ўносіць на разгляд законапраекты ў заканадаўчы орган.

[Фр. initiative.]

ініцыяты́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць ініцыятыўнага. Выхаваць ініцыятыўнасць.