Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нядо́казнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць нядоказнага. Нядоказнасць думкі.

нядо́казны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае ў сабе доказаў; непераканаўчы. Нядоказны вывад.

нядо́ля, ‑і, ж.

Нешчаслівая, цяжкая доля; цяжкі лёс, гора. Хацеў бы, каб доля У хатцы жыла, Каб з бурлівай рэчкай Нядоля сплыла. Купала. У дні, калі Кастрычнік гулкім словам Сказаў зямлі: — Нядолі путы скінь!.. — Прыжмураныя вочы Ільічовы Уважліва глядзелі ўдалячынь. Кірэенка.

нядо́ўга,

1. прысл. На працягу невялікага адрэзку часу, не вельмі доўга. Снег ішоў нядоўга. Прыцерушыўшы зямлю, перастаў. Мяжэвіч. Радзіліся [суддзі] нядоўга. Праз хвілін дваццаць абвясцілі прысуд. Крапіва. Ніна ведала, што Шабуня пражыве нядоўга. Мележ.

2. безас. у знач. вык. Разм. Лёгка, няцяжка. У такім віры і патануць нядоўга.

•••

Нядоўга і да граху — лёгка і скора можа здарыцца што‑н. непрыемнае, непапраўнае.

нядоўгатрыва́лы, ‑ая, ‑ае.

Які трываў нядоўга. З свайго нядоўгатрывалага замужжа.. [Таццяна] вынесла добрую практыку. Зарэцкі.

нядоўгачасо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца нядоўгі час; кароткачасовы. Нядоўгачасовая сувязь. Нядоўгачасовы выезд.

нядо́ўгі, ‑ая, ‑ае.

1. Які цягнецца кароткі час; кароткачасовы. Пасля нядоўгай .. артылерыйскай падрыхтоўкі падраздзяленне чырвонаармейцаў пайшло ў атаку. Колас.

2. Даволі кароткі. Уздоўж паўднёвага вала, пад навіссю рабін, якія густа пунсавелі гронкамі ягад, нядоўгім радком стаялі клеткі. Ракітны.

нядо́шлы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Слабы, кволы. Народ у маёнтку быў дробны, нядошлы. Колас. Кандрат Назарэўскі ўжо ніяк не памятаў бацькаўскага нядошлага каня і разгатай сахі. Чорны. // Які дрэнна расце; чахлы. Брыдуць [людзі] па рыхлай дарозе, паміж нядошлага зарасніку. Брыль.

нядру́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Не звязаны дружбай, узаемнай згодай.

2. Які адбываецца не ў адзін час, нязладжана. Пачуліся адзін за адным стрэлы зенітных гармат. Яны былі нядружныя. Сабаленка.

нядрэ́мны, ‑ая, ‑ае.

Уважлівы, назіральны, пільны. Нядрэмная варта. □ Двое палонных — не асабліва, праўда, спяшаючыся, але ж і варушачыся пад нядрэмным вокам наглядчыкаў — накопвалі за дзень шэсцьдзесят-семдзесят кашоў. Брыль.