Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мікрарэлье́ф, ‑а, м.

Рэльеф мясцовасці з ваганнямі вышынь у некалькі метраў; проціл. макрарэльеф. Поле з рэзка выражаным мікрарэльефам.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і рэльеф.]

мікрасве́т, ‑у, М ‑свеце, м.

Свет вельмі малых велічынь; проціл. макрасвет.

мікрасістэ́ма, ‑ы, ж.

Сістэма з вельмі малымі памерамі.

мікраскапі́раванне, ‑я, н.

Спец. Разглядванне, вывучэнне чаго‑н. пад мікраскопам.

мікраскапі́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць мікраскапічнага.

мікраскапі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены, даследаваны пры дапамозе мікраскопа.

2. Вельмі малы, які можна ўбачыць толькі пад мікраскопам. Мікраскапічныя арганізмы. Мікраскапічныя водарасці.

3. перан. Вельмі маленькі, нязначны па велічыні, памерах. Мікраскапічная дэталь. Мікраскапічная доза.

мікраскапі́я, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае будову і выкарыстанне мікраскопа; вывучэнне чаго‑н. пры дапамозе мікраскопа.

мікраско́п, ‑а, м.

Аптычны прыбор для разглядвання прадметаў, якіх нельга ўбачыць простым вокам. Электронны мікраскоп. Аптычны мікраскоп.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і skopéō — гляджу.]

мікраско́пны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мікраскопа.

мікраспо́ра, ‑ы, ж.

Дробная спора ў разнаспоравых вышэйшых раслін.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і спора.]