апаро́ць, апару, апораш, апора; зак.
Разм. Знайсці ў выніку пільных пошукаў. [Цімох Сымонавіч:] — А тым часам я не пабаяўся з дачкой і з сынам — вы іх хутка пабачыце, яны баравікоў апаролі добрых — набраць арэхаў і пасадзіць іх у старыцы, дзе іх ніколі не было. Дубоўка.
апартаме́нты, ‑аў; адз. апартамент, ‑а, М ‑нне, м.
Уст., часам іран. Вялікія раскошныя пакоі. Ленін, калі гэта трэба было, прымаў і ў пышных дзяржаўных апартаментах. «Маладосць». Мацвей Давідзюк вадзіў мяне па не вельмі раскошных апартаментах рэдакцыі. Сабаленка.
[Ад фр. appartement — памяшканне.]
апартуні́зм, ‑у, м.
Варожая марксізму-ленінізму плынь у рабочым руху і ў пралетарскіх партыях, якая прапаведуе згодніцтва з буржуазіяй, падпарадкаванне інтарэсы пралетарыяту інтарэсам буржуазіі і адмаўленне ад рэвалюцыйных метадаў барацьбы.
[Ад лац. opportunus — зручны.]
апартуні́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Прыхільна апартунізму; то, хто праводзіць палітыку апартунізму. Правы апартуніст. Левы апартуніст.
апартуні́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да апартуніст.
апартуністы́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да апартунізму. Апартуністычная палітыка. Апартуністычная плынь.
апартуні́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да апартуністаў. Апартунісцкая група.
апартэі́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Кніжн. Палітыка расавага раздзялення і дыскрымінацыі.
апаршы́вець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Зрабіцца паршывым, пакрыцца паршой.