сталя́рскі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і сталярны. Сталярскія інструменты. Сталярская брыгада. □ Даволі прасторныя сенцы аддзялялі хату ад каморы, у якой стаяў сталярскі варштат з гэблікамі і рубанкамі, габлёваныя дошкі і ляжалі пахучыя хваёвыя стружкі. Колас. Сталярскі цэх мясціўся гэтак сама ў асобным драўляным будынку. Галавач.
сталя́рства, ‑а, н.
Рамяство, занятак сталяра. [Сабастыян:] — Я некалі .. у нябожчыка бацькі на[ву]чыўся сталярству. Чорны. Пры ахвоце ён [Хацяноўскі] мог усё зрабіць па сталярству і цяслярству, аднак у хаце замест зэдліка стаяла калодка, замест ложка былі сяк-так збітыя нары. Кулакоўскі.
сталяры́ха, ‑і, ДМ ‑рысе, ж.
Разм. Жонка сталяра.
сталя́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Разм. Тое, што і сталярнічаць. [Марцін] па-звычайнаму займаўся ўсім пакрысе: шыў, сталярыў, ладзіў коміны і печы. Чарнышэвіч.
стаматалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стаматалогіі, звязаны з ёю. Стаматалагічная клініка. Стаматалагічны факультэт. □ Да стаматалагічнага кабінета абласной клінічнай бальніцы падышла жанчына, з нумарком у руцэ. Корбан.
стаматало́гія, ‑і, ж.
Раздзел медыцыны, які вывучае захворванні органаў поласці рота, сківіц і сумежных участкаў.
[Ад грэч. stoma — рот і kogos — вучэнне.]
стаматаскапі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да стаматаскопа. Стаматаскапічныя назіранні.
2. Які звязаны з атрыманнем адбіткаў артыкуляцыйных органаў пры ўтварэнні гукаў. Стаматаскапічны метад.
стаматаско́п, ‑а, м.
Прыбор з люстэркам для агляду поласці рота.
[Ад грэч. stoma — рот і skopeō — назіраю.]
стамато́лаг, ‑а, м.
Урач — спецыяліст па стаматалогіі.
стаматы́т, ‑у, М ‑тыце, м.
Запаленне слізістай абалонкі поласці рота.