Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нядобрасумле́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць нядобрасумленнага; несумленнасць.

нядобрасумле́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Несумленны. Нядобрасумленны чалавек. Нядобрасумленныя заробкі.

2. Які працуе абыякава, без стараннасці. Нядобрасумленны работнік. // Выкананы дрэнна, без стараннасці. Нядобрасумленная работа.

нядобраўпара́дкаванасць, ‑і, ж.

Стан нядобраўпарадкаванага; адсутнасць добраўпарадкаванасці. Нядобраўпарадкаванасць вуліцы.

нядобраўпара́дкаваны, ‑ая, ‑яе.

Пазбаўлены добраўпарадкаванасці. Нядобраўпарадкаваная кватэра.

нядо́бры, ‑ая, ‑ае.

1. Які непрыязна, варожа адносіцца да ўсіх; злосны. [Лясніцкі:] — Значыцца, сям’я ў цябе надзейная? За старога адказаў Прыборны: — Як бачыш... Жонка толькі ў яго злая. Нядобрая баба, неразумная. Шамякін. // Які выражае непрыязнасць, недружалюбнасць. Нядобрая ўсмешка. □ Лундзін насцярожваецца, у вачах яго загараюцца нядобрыя агеньчыкі. Палтаран. // Заснаваны на непрыязнасць непрыхільнасці. Нядобрыя намеры.

2. Які нясе ў сабе або прарочыць няўдачу, няшчасце, бяду. Нядобрыя весці. □ Чаму ж нядобры час прынёс Мне доўгае расстанне з Вамі? Багдановіч. Прылёг... А пушча прыглушана вые, З гушчару вее трывогай нядобрай. Панчанка. / у знач. наз. нядо́брае, ‑ага, н. [Нічыпар:] Чуе маё сэрца — нядобрае здарыцца ў гэтую ноч... Кучар. // Змрочны, цяжкі. Раніцаю ўсё для Карніцкага здавалася нейкім нядобрым сном. Паслядовіч.

3. Які няславіць, ганьбіць каго‑н.; дрэнны, заганны ў маральным плане. [Гаспадар:] — Я за табой, Ларывон Якаўлевіч, даўно заўважаю адну нядобрую якасць: падхалімнічаеш ты, брат, часам. Шамякін.

4. Варты дрэннай ацэнкі; не такі, якім павінен быць. Нядобры тавар. □ [Салдат:] — Нядобрае месца для парома, пане, вось што я вам скажу. Караткевіч.

5. Благі, непрыемны. Зірнуўшы на прэзідыум, Пракоп запыніўся на старшыні: ясна было відаць, што прамова Ганчара нядобрае зрабіла на яго ўражанне. Колас.

•••

Глядзець нядобрым вокам гл. глядзець.

нядо́брыцца, ‑рыцца; безас. незак., каму.

Разм. Аб стане недамагання. Ногі пераступаюць, а я драмлю. Не, не драмлю, гэта стаіць тлум у галаве, проста мне нядобрыцца. С. Александровіч.

нядо́імка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Частка падатку, збору, не ўнесеная ў тэрмін. Вузенькага ўласнага загона хапала, бадай, толькі, каб сплаціць нядоімкі. Мальдзіс.

нядо́імкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нядоімкі. Нядоімкавыя грошы.

нядо́імшчык, ‑а, м.

Плацельшчык, за якім лічыцца нядоімка. Варыла кожны дзень, як апантаны, насіўся па хатах, пытаў, хто як плаціць падаткі, памагаў .. апісваць маёмасць у нядоімшчыкаў. Бажко.

нядо́імшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да нядоімшчык.