мікралітра́жны, ‑ая, ‑ае.
Вельмі малы па літражу, меншы малалітражнага.
мікралітра́жны, ‑ая, ‑ае.
Вельмі малы па літражу, меншы малалітражнага.
мікраля́мпа, ‑ы,
[Ад грэч. mikrós — маленькі і лямпа.]
мікраметры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мікрометра і да мікраметрыі.
мікраме́трыя, ‑і,
Раздзел фізікі, які займаецца дакладным вымярэннем лінейных велічынь.
[Ад грэч. mikrós — маленькі і metréō — мераю.]
мікрапалеантало́гія, ‑і,
Раздзел палеанталогіі, які вывучае мікраскапічныя выкапнёвыя рэшткі.
мікрапо́рысты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае мікраскапічныя поры; губчаты, губкаваты (пра рызіну).
2. Зроблены з такой рызіны.
мікрапро́вад, ‑у,
Провад з вельмі малым папярочным сячэннем.
мікрараён, ‑а,
Частка раёна, якая выдзяляецца пры раяніраванні для якой‑н. мэты.
[Ад грэч. mikrós — маленькі і раён.]
мікрараяні́раванне, ‑я,
Дзяленне на мікрараёны.
мікрарухаві́к, ‑а,
Машына малых памераў і магутнасці, якая пераўтварае якую‑н. энергію ў механічную.