лазня́к, ‑у, м.
Кусты лазы, зараснік такіх кустоў. Па адзін і па другі бок дарогі ляжалі чатырохкутныя сажалкі, .. акаймаваныя густымі кустамі светлалістага лазняку, буйной асакі і кветак. Чарнышэвіч. Адразу за ракой пачыналася каса, на якой буяў густы лазняк. Мележ.
лазняко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лазняку. Лазняковы зараснік.
лазо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вазы. Лазовая кара. □ Зашалясцелі, Зашумелі Галлём лазовыя кусты. Тарас. // Зроблены з лазы. Лазовы кошык. □ Маладая, шчаслівая маці сядзіць над белай лазовай калыскай. Брыль.
лазо́ўка, ‑і, ДМ ‑зоўцы, ж.
1. Адзін з гатункаў канюшыны, які дае два ўкосы ў год.
2. Народная назва лазаніцы.
ла́зскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да даваў. Лазская мова.
лазу́н, ‑а, м.
Разм. Ахвотнік, майстар высока лазіць (звычайна пра дзяцей, падлеткаў). У злезці на верх .. каменя было вельмі цяжка. Малыя пастушкі, найпярвейшыя лазуны, станавіліся пры камені адзін на аднаго і верхняга падсаджвалі. Чорны.
лазу́рак, ‑рку, м.
1. Тое, што і блакіт.
2. Фарба светла-сіняга колеру. Малярны лазурак.
лазурко́вы, ‑ая, ‑ае.
Светла-сіні, колеру яснага неба. Чыстае лазурковае неба разгорнутым парасонам аднімала шырокія прасторы. Гартны.
лазуры́т, ‑у, М ‑рыце, м.
Мінерал сіняга колеру; выкарыстоўваецца для дробных вырабаў, упрыгожанняў, прыгатавання фарбаў (ультрамарыну).
лазу́тчык, ‑а, м.
Разм. Разведчык у тыле ці ў размяшчэнні праціўніка; шпіён. Заслаць лазутчыка. Выкрыць варожага лазутчыка.