Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апарату́ра, ‑ы, ж., зб.

Сукупнасць апаратаў для якой‑н. работы. Медыцынская апаратура. Хімічная апаратура. // Абсталяванне лабараторыі, цэха і інш.

апара́тчык, ‑а, м.

Рабочы, які наглядае за работай апаратуры.

апара́тчыца, ‑ы, ж.

Жан. да апаратчык.

апа́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апарваць — апарыць.

апа́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да апарацца.

апа́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апарыць.

апарня́, ‑і, ж.

Спец. Памяшканне, у якім што‑н. параць з мэтай ачышчэння, размякчэння і інш.

апаро́жнены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад апаражняць.

апаро́жнівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да апарожніваць.

апаро́жніваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апаражніць.