дына́мка, ‑і,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuдынамо́метр, ‑а,
Прыбор для вымярэння велічыні сілы; сіламер.
[Ад грэч. dynamis — сіла, metreō — мераць.]
дына́р, ‑а,
1. Тое, што і дынарый.
2. Старажытная арабская залатая манета.
3. Грашовая адзінка Ірака, Югаславіі і некаторых іншых краін.
4. Дробная манета Ірана.
[Ад лац. denarius.]
дына́рый, ‑я,
Сярэбраная манета ў Старажытным Рыме.
[Лац. denaruis.]
ды́нас, ‑у,
Вогнетрывалы матэрыял, які ужываецца пры пабудове плавільных печаў.
[Ад уласн. імя.]
дынасты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дынастыі.
дына́стыя, ‑і,
Некалькі манархаў з аднаго і таго ж роду, якія паслядоўна змянялі адзін другога на троне.
[Грэч. dynasteia.]
ды́нга,
Дзікі сабака, які водзіцца ў Аўстраліі.
[Англ. dingo.]
ды́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дыні.
ды́ня, ‑і,
1. Аднагадовая травяністая расліна сямейства гарбузовых з паўзучым сцяблом.
2. Круглы або авальны плод гэтай расліны з сакавітай, салодкай, пахучай мякаццю.