апапле́ксія, ‑і, ж.
Кровазліццё ў мозг або закупорка мазгавых сасудаў, якія выклікаюць параліч; інсульт.
[Грэч. apopleksia.]
апаражне́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. апаражніць.
апаражні́цца, ‑ражнюся, ‑рожнішся, ‑рожніцца; зак.
1. Стаць пустым, парожнім. Апаражніліся першыя бутэлькі і першыя, талеркі. Крапіва.
2. Разм. Схадзіць па сваёй патрэбе.
апаражні́ць, ‑ражню, ‑рожніш, ‑рожніць; зак., што.
Зрабіць пустым, парожнім. [Юзя:] — Апаражні конаўку ды схадзі, калі хочаш, за грэблю па суніцы. Бажко. // Вызваліць, зрабіць свабодным. Пніцкі.. апаражніў месца за сталом. Чорны. // З’есці, выпіць усё да дна. Каб не пакрыўдзіць кухараў... [Віця] узяўся за лыжку і непрыкметна для самога сябе апаражніў усю міску. Корзун.
апаражня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да апаражніцца.
2. Зал. да апаражняць.
апаражня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да апаражніць.
апа́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад апарыць.
2. у знач. прым. Які мае сляды пашкоджання парай або кіпнем. Апараныя рукі.
•••
(Выскачыць) як апараны — раптоўна, хутка (выскачыць).
апарасі́цца, апаросіцца; зак.
Нарадзіць парасят.
апара́т, ‑а і ‑у, М ‑раце, м.
1. ‑а. Спецыяльны прыбор для выканання якой‑н. работы. Тэлефонны апарат. Даільны апарат. Фатаграфічны апарат. Тарпедны апарат.
2. ‑у. Сукупнасць органаў, якія выконваюць пэўную функцыю ў арганізме. Зрокавы апарат. Слыхавы апарат. Апарат кровазвароту.
3. ‑у. Сукупнасць дзяржаўных устаноў, якія абслугоўваюць пэўную галіну кіраўніцтва ці гаспадаркі. // Работнікі гэтых устаноў.
•••
Вестыбулярны апарат — орган у хрыбетных жывёлін і чалавека, які з’яўляецца часткай ўнутранага вуха і служыць для каардынацыі рухаў і захавання раўнавагі.
Дыфузійны апарат — апарат для атрымання шляхам дыфузіі каштоўных рэчываў з раздробненай сыравіны.
Касмічны апарат — спецыяльны апарат, прызначаны для палёту ў касмічнай прасторы.
Крытычны апарат — варыянты і заўвагі ў навуковым выданні літаратурнага ці гістарычнага тэксту.
Навуковы апарат — паказальнікі, каментарыі, бібліяграфія і пад. ў навуковым выданні.
[Ад лац. apparatus — абсталяванне.]
апара́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да апарата, звязаны з апаратам (у 1 знач.).
2. у знач. наз. апара́тная, ‑ай, ж. Памяшканне, дзе размешчана апаратура. Апаратная тэлецэнтра.