Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інды́чнік, ‑а, м.

Памяшканне для індыкоў.

інды́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да індыкоў, уласцівы ім. Індычае яйцо. Індычае пер’е. // Прыгатаваны з мяса індыка ці індычкі. Індычая смажаніна.

індычы́на, ‑ы, ж.

Мяса індыка.

індыя́нка 1,

гл. індзейцы.

індыя́нка 2,

гл. індыйцы.

і́ндэкс, ‑а, м.

1. Паказальнік, спіс, пералік чаго‑н. Індэкс імён. Індэкс тавараў. Індэкс геаграфічных назваў.

2. Лічбавы паказчык, які выражае ў працэнтах паслядоўныя змены якой‑н. эканамічнай з’явы. Індэкс кошту жыцця. Індэкс цэн.

3. У матэматыцы — лічбавы або літарны паказальнік унізе літары, якая ўваходзіць у матэматычны выраз, каб адрозніць яго ад іншых, напрыклад: a5, xn.

4. Спец. Умоўнае абазначэнне звычайна ў выглядзе спалучэння лічбаў або літар, якое надаецца кніжным раздзелам у бібліятэчнай класіфікацыі.

[Лац. index.]

індэксі́раванне, ‑я, н.

1. Спец. Выражэнне зместу тэксту якога‑н. дакумента ў тэрмінах мовы інфармацыйна-пошукавай сістэмы.

2. Прыстаўленне індэксаў на чым‑н. Індэксіраванне пісьмаў.

і́ндэксны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да індэкса (у 2–4 знач.). Індэксныя звесткі.

індэтэрміні́зм, ‑у, м.

Ідэалістычнае філасофскае вучэнне, якое адмаўляе ўсеагульную прычынную залежнасць з’яў прыроды, грамадства, мыслення і прызнае наяўнасць беспрычыннай выпадковасці і абсалютнай «свабоды» чалавечай волі.

[Ад лац. in — не, без і determinare — вызначаць.]

індэтэрміні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік індэтэрмінізму.

індэтэрміністы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да індэтэрмінізму, уласцівы яму. Індэтэрміністычныя погляды.