Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

склява́ць, склюю, склюеш, склюе; склюём, склюяце, склююць; зак., каго-што.

Клюючы, з’есці. Скляваць зерне. □ Вішанькі ў садочку Могуць пераспець, Вераб’і склююць іх... Корбан. / Пра рыбу. Рыба склявала чарвячка.

скля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. У маракоў — паўгадзінны прамежак часу, які абазначаецца ўдарам у звон, а таксама ўдар звона, што абазначае гэты прамежак часу. Недзе зусім побач на караблі прабілі склянкі. Шлег.

2. толькі мн. (скля́нкі, ‑нак). Старадаўні шкляны пясочны суднавы гадзіннік.

скляпа́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад скляпаць.

скляпа́цца, ‑аецца і склеплецца; зак.

Злучыцца, змацавацца пры дапамозе кляпання.

скляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і скляплю, склеплеш, склепле; зак., што.

1. Злучыць, змацаваць пры дапамозе кляпання. Трэснула тая дуга якраз пасярэдзіне, ды так, што ніяк яе не склеіш і не скляпаеш. Жычка. Цяпер скажу: тады назвалі былі мяне ў маёнтак дзеля таго, каб я скляпаў разарваны сабачы ланцуг і прымацаваў яго да будкі. Кулакоўскі.

2. перан. Разм. Сабраць, стварыць (гаспадарку або калектыў). [Тамаш:] — Я от усё пра алейню думаю, няўжо мы яе не скляпаем?.. Чорны.

скляпе́ністы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да скляпення (у 1 знач.); які мае форму скляпення, утварае скляпенне. Старажытны дом нумар адзін на Краснай плошчы. Нізкая скляпеністая столь, каменная падлога, стрэльчатыя вокны. Сяргейчык. Максім памятаў і вялікія скляпеністыя падвалы пад гэтымі мурамі. Машара.

скляпе́нне, ‑я, н.

1. Дугападобнае перакрыцце, якое злучае сцены, апоры пэўнага збудавання. Гатычная архітэктура сабора робіць моцнае ўражанне сваёй манументальнасцю, смеласцю формы, вышынёй скляпенняў. Мележ. Хутка я апынуўся ў змрочнай зале з нізкім скляпеннем. Карпюк. // перан. Небасхіл. Нябёсаў сіняе скляпенне, Хутчэй дажджынку ім [травінкам] пашлі. Матэвушаў.

2. Падвальнае памяшканне. У скляпеннях і на гарышчах будынкаў заселі аўтаматчыкі і кулямётчыкі. Дудо.

скляпо́к, ‑пка, м.

Памянш. да склеп (у 1 знач.); невялікі склеп. [Дзед Лукаш] набраў у сваім скляпку добры кош бульбы, буракоў .. ды падаўся на рынак. Якімовіч.

склясці́, скляну, склянеш, скляне; скляпём, скленяце; пр. скляў, ‑ла, ‑ло; зак., каго-што.

1. Падвергнуць праклёну, праклясці. Хацелася склясці свой няўдалы лёс. Грамовіч.

2. Выказаць моцнае абурэнне, нездаволенасць кім‑, чым‑н.; аблаяць каго‑н. Адкашляўшыся, дзед перш-наперш моцна скляў падасланага пісарам прайдзісвета. Якімовіч. — Вось людзі! Вось прорва! Каня шкадуюць. А каб вам бог смерці пашкадаваў! — скляў Тодар. Крапіва.