скалу́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скалупіць.
скалу́плівацца, ‑аецца; незак.
Зал. да скалупліваць.
скалу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да скалупаць, скалупіць.
скалупну́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скалупнуць.
скалупну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм.
1. што. Калупаючы, драпаючы, здзерці што‑н. Скалупнуць балячку.
2. перан.; каго. Прымусіць пакінуць якое‑н. месца; прагнаць. Скалупнулі ў той верасень ненавіснага пана... Хадановіч.
скалыхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
1. Зварухнуцца, зрушыцца, захістацца. Рыбакову здалося, што фіранка скалыхнулася і замерла. Асіпенка. Жарыць-скварыць сонца, Ліст не скалыхнецца. Колас. Вяночкі патанулі ў хвалях сініх, Толькі пацеркі-кружочкі Скалыхнуліся на плыні. Трус. Пачынаецца трэці акт. Скалыхнецца заслона І павольна ўгару папаўзе. Глебка. // Гайдануцца з боку ў бок або зверху ўніз; злёгку калыхнуцца. Дрэва скалыхнулася. Калыска скалыхнулася.
2. перан. Захвалявацца, узрушыцца. Бач, ад песні маёй скалыхнуўся ўвесь свет, Сонны край я ўраз разбудзіў... Чарот. Сэрца беднае заб’ецца, І адразу ў ім прачнецца, І адразу скалыхнецца Усё, што згінула даўно. Багдановіч.
скалыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
1. Зварухнуць, зрушыць, загайдаць, захістаць. Лёгкі ветрык павеяў з поўдня, скалыхнуў трапяткое лісцё, і зашумела яно ціхімі галасамі, зліваючыся са звонам хвалі... Шахавец. Гром пракаціўся яшчэ раз і ціха скалыхнуў паветра. Колас. І хваля катэр скалыхне, Ачнецца ён — і ўдаль, як чайка, кінецца. Лось. // Гайдануць з боку ў бок або зверху ўніз; злёгку калыхнуць. Скалыхнуць калыску.
2. перан. Усхваляваць, узрушыць; парушыць спакой, цішыню. Бо, як песню заспяваю, Жаль вам душу скалыхне. Колас. Ёсць слава ў яго [хлопца], аж да Брэста Яна скалыхнула ўвесь край. Калачынскі. Вераснёвы вецер песціцца, скалыхнуў начную ціш. Машара.
скальд, ‑а, М ‑дзе, м.
Старажытнаскандынаўскі (нарвежскі або ісландскі) паэт-пясняр.
[Скандынаўскае skald.]
скалькава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скалькаваць.
скалькава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
1. Зняць копію з чаго‑н. пры дапамозе калькі (у 1 знач.). Скалькаваць чарцёж.
2. У мовазнаўстве — стварыць слова або выраз па ўзору слова або выразу з іншай мовы.