Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

індыка́тарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да індыкатара. Індыкатарная дыяграма. Індыкатарная магутнасць.

індыкаты́ў, ‑тыва, м.

Абвесны лад дзеяслова. Формы індыкатыва.

[Лац. indicativus (modus) — абвесны (лад).]

індыкаты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да індыкатыва.

індыка́цыя, ‑і, ж.

Рэгістрацыя якой‑н. інфармацыі на экране электронна-прамянёвай трубкі, светлавым табло, шкале прыбора і пад.

[Лац. indicatio.]

інды́кт, ‑а, М ‑кце, м.

Адзінка старога царкоўнага летазлічэння, роўная 15 гадам.

[Лац. indictum — аб’яўленае.]

індыферэ́нтнасць, ‑і, ж.

Кніжн. Уласцівасць індыферэнтнага. Палітычная індыферэнтнасць.

індыферэ́нтны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Абыякавы, раўнадушша. Індыферэнтны стан. Індыферэнтныя адносіны. // Які не дзейнічае, не рэагуе на знешнія ўплывы. Індыферэнтнае рэчыва.

[Ад лац. indifferens — абыякавы.]

індыферэнты́зм, ‑у, м.

Кніжн. Абыякавасць, раўнадушнасць. Палітычны індыферэнтызм.

індычаня́ і індычанё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Птушаня індычкі.

інды́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак. ж.

Самка індыка.