склы́чвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да склычыцца.
2. Зал. да склычваць.
склы́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да склычыць.
склы́чыцца, ‑чыцца; зак.
Зблытацца, ускудлаціцца, пакамячыцца. Валасы склычыліся.
склы́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што (часцей у форме дзеепрым.).
Абл. Зблытаць, ускудлаціць, накамячыць. Ігар дастаў з кішэні штаноў чырвоненькую расчоску, расчасаў ёй склычаныя чорныя валасы. Ермаловіч.
склюд, ‑а, М ‑дзе, м.
Цяслярская сякера для склюдавання, абчэсвання бярвення. Цімохава хата была моцная, ёмкая, пабудаваная з тоўстага сасновага дрэва, гладка спушчанага пад склюд. Колас. Частыя ўдары сякер і склюдаў абганялі сухія сукі і зялёныя ралы... Гартны. Мабыць, жадаючы шчыра дабра, Бацька мне рана пачаў давяраць Молат у кузні, каня ў баразне, Склюд на будоўлі і цэп у гумне. Непачаловіч. // перан. Разм. Пра худога, згорбленага чалавека або жывёліну. У вагон трапіла група студэнтаў з будаўнічага факультэта. Адзін з іх — галалобы, худы, гарбаносы, як склюд. Карпаў. Конь, высокі худы склюд, нязграбна перастаўляе ногі і вязе Ёселеву краму далей па вёсцы. Васілевіч.
склюдава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. склюдаваць.
склюдава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад склюдаваць.
склюдава́цца, ‑дуецца; незак.
1. Падвяргацца склюдаванню. І цяслярства хлапцам Не адразу давалася — То не так склюдавалася, То не так пазавалася. Зарыцкі.
2. Зал. да склюдаваць.
склюдава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., што.
Секучы ўдоўж, знімаць паверхневы слой (з дрэва і пад.). Склюдаваць сцены. □ Тамаш узяўся склюдаваць хату. Гурскі.
склява́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скляваць.