генера́л-пракуро́р, ‑а,
Вышэйшы ўрадавы чыноўнік царскай Расіі, які наглядаў за законнасцю дзейнасці дзяржаўнага апарату і ўзначальваў Сенат.
генера́л-пракуро́р, ‑а,
Вышэйшы ўрадавы чыноўнік царскай Расіі, які наглядаў за законнасцю дзейнасці дзяржаўнага апарату і ўзначальваў Сенат.
генера́тар, ‑а,
1. Машына для ператварэння розных відаў энергіі (механічнай, хімічнай, цеплавой, светлавой) у электрычную.
2. Назва розных апаратаў, прызначаных для вытворчасці чаго‑н.
3. Тое, што і газагенератар.
[Лац. generator.]
генера́тарны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да генератара.
•••
генераты́ўны, ‑ая, ‑ае.
[Ад лац. genero — нараджаю.]
генера́цыя, ‑і,
1. Група арганізмаў у папуляцыі, аднолькава аддаленых у роднасных адносінах ад агульных продкаў; пакаленне.
2. Нараджэнне, узнаўленне, вытворчасць.
[Ад лац. generatio — нараджэнне.]
генеры́раванне, ‑я,
генеры́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
гене́тык, ‑а,
Спецыяліст у галіне генетыкі.
гене́тыка, ‑і,
Навука аб законах спадчыннасці і зменлівасці арганізмаў.
[Ад грэч. genetikos — звязаны з нараджэннем, паходжаннем.]
генеты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да генезісу, вывучае паходжанне, развіццё чаго‑н.
2. Які мае адносіны да генетыкі.