Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апалчэ́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да апалчэння, апалчэнца. Апалчэнскі полк.

апа́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які асыпаўся з дрэў, галін і г. д. (пра лісце, кветкі і пад.). У празрыстым паветры запахла выкапанай бульбай, апалым лісцем. Карпюк. // Які нізка апусціўся, абвіс. Апалыя галіны.

2. Схуднелы. Апалыя шчокі.

3. Які толькі што выпаў (пра снег). На дварэ перадвясеннія дні. На сцежках свежаапалы чысты снег. Галавач.

4. перан. Які пагоршыўся, сапсаваўся (пра настрой). А гэта ўсё разам яшчэ больш памацняла апалы настрой маладога настаўніка. Колас.

апа́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апальваць — апаліць.

апа́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да апальваць.

апа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апаліць.

апа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца ў апале. Апальны князь.

апа́льня, ‑і, ж.

Тое, што і абпальня.

апа́льшчык, ‑а, м.

Той, хто паліць печы ў службовым памяшканні або працуе ў кацельнай. Апальшчык у калідоры грукнуў дровамі аб жалезны ліст ля печкі. Караткевіч.

апа́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да апальшчык.

апаля́чанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апалячыць і стан паводле знач. дзеясл. апалячыцца.