Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іск, ✂, м.

Зварот ў суд з патрабаваннем аб абароне грамадзянскіх правоў.

  • Прад’явіць і.

|| прым. іскавы, ✂.

  • Іскавая заява.

іскра, ✂, ж.

  1. Маленькая часцінка распаленага або палаючага рэчыва.

    • Электрычная і. (род электрычнага разраду).
  2. Яркі зіхатлівы водбліск, бліскучая кропка.

    • Іскры снегу.
  3. перан., чаго. Пачатак, пробліск, праяўленне якога-н. пачуцця, думкі, таленту.

    • Іскры надзеі.

◊

  • Аж іскры з вачэй пасыпаліся (разм.) — пра замарачэнне ад болю ў выніку моцнага ўдару па галаве.

|| памянш. іскарка, ✂.

|| прым. іскравы, ✂.

іскрамётны, ✂ (кніжн.).

  1. Які кідае іскры, іскрысты.

    • І. агонь.
  2. перан. Яркі, агністы.

    • І. позірк.

|| наз. іскрамётнасць, ✂.

іскрысты, ✂.

Які ззяе, зіхаціць іскрамі; які вылучае іскры.

  • І. снег.
  • Іскрыстае віно.

|| наз. іскрыстасць, ✂.

іскрыцца, ✂; незак.

Ззяць, зіхацець, пералівацца іскрамі.

  • Снег іскрыцца.
  • Усмешка іскрыцца (перан.).

іскрыць, ✂; незак.

Даваць іскры пры недастаткова поўным кантакце.

  • Рубільнік і.

|| наз. іскрэнне, ✂.