Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

істопка, , ж. (абл.).

Памяшканне пры хаце, дзе захоўваецца агародніна і іншыя прадукты.

  • Бульбу і капусту трымаем у істопцы.

|| прым. істопкавы, .

істота, , ж.

Жывы арганізм, чалавек або жывёліна.

  • Навокал нябачна ніводнай жывой істоты.

істотны, .

Які складае сутнасць чаго-н., значны, важны.

  • І. недахоп.

|| наз. істотнасць, .

істужка, і стужка, , ж.

  1. Вузкая палоска тканіны.

    • Шаўковая і.
    • І. ўплецена ў касе.
  2. Доўгая вузкая паласа з якога-н. матэрыялу.

    • Ізаляцыйная і.
    • Кінематаграфічная і. (кінаплёнка).
    • І. ракі (перан.).
  3. Рухомае перадатачнае палатно ў некаторых механізмах.

    • Канвеерная і.

|| прым. істужкавы, , стужкавы, , істужачны, і стужачны, .

істэблішмент, , м. (кніжн.).

Кіруючыя колы грамадства, а таксама сама сістэма іх улады.

  • Палітычны і.
  • Гаспадарчы і.

істэрык, , м.

Чалавек, які пакутуе ад істэрыкі, схільны да істэрыкі.

|| ж. істэрычка, .

істэрыка, , ж.

Прыпадак істэрыі.

  • Біцца ў істэрыцы.

істэрычны, .

  1. гл. істэрыя.

  2. Хворы на істэрыю.

    • Істэрычная жанчына.
  3. Характэрны для істэрыі, для істэрыка.

    • І. рогат.

істэрыя, , ж.

  1. Нервовая хвароба, якая праяўляецца ў прыпадках, павышанай раздражняльнасці, сутаргавым смеху са слязамі.

  2. перан. Ілжывая прапаганда, якая імкнецца запужаць, нагнаць страху.

    • Ваенная і.

|| прым. істэрычны, .