іскра, , ж.

  1. Маленькая часцінка распаленага або палаючага рэчыва.

    • Электрычная і. (род электрычнага разраду).
  2. Яркі зіхатлівы водбліск, бліскучая кропка.

    • Іскры снегу.
  3. перан., чаго. Пачатак, пробліск, праяўленне якога-н. пачуцця, думкі, таленту.

    • Іскры надзеі.

  • Аж іскры з вачэй пасыпаліся (разм.) — пра замарачэнне ад болю ў выніку моцнага ўдару па галаве.

|| памянш. іскарка, .

|| прым. іскравы, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)