Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

джыгіт, ✂, м.

Умелы наезнік на асядланым кані (спачатку ў каўказскіх горцаў).

|| прым. джыгіцкі, ✂.

джыгітаваць, ✂; незак.

Займацца джыгітоўкай.

джыгітоўка, ✂, ж.

Разнастайныя складаныя практыкаванні на асядланым кані, які шпарка бяжыць (першапачат. ў каўказскіх горцаў, казакаў).

джын​1, ✂, м.

Англійская гарэлка, прыпраўленая ядлаўцовымі ягадамі.

  • Адведалі па чарцы джыну.

джын​2, ✂, м.

У арабскай і персідскай міфалогіі: назва злога духу.

◊

  • Выпусціць джына з бутэлькі (кніжн.) — даць волю злым сілам.

джынсавы, ✂.

  1. гл. джынсы.

  2. Пра матэрыю: такая, з якой шыюць джынсы.

джынсы, ✂.

Штаны (часцей сінія) з жорсткай баваўнянай тканіны, якія прашыты каляровымі ніткамі і якія шчыльна аблягаюць цела.

  • Мужчынскія, жаночыя д.

|| прым. джынсавы, ✂.

джып, ✂, м.

Амерыканскі легкавы аўтамабіль павышанай праходнасці.

джыу-джыцу, нескл., н.

Японская барацьба вольнага стылю і сістэма прыёмаў самаабароны без зброі.