Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

туземец, ✂, м.

Ураджэнец, карэнны жыхар якой-н. краіны або мясцовасці (звычайна аддаленай ад цэнтраў цывілізацыі); абарыген.

|| ж. туземка, ✂.

туземны, ✂.

Мясцовы, карэнны, уласцівы данай дадзенай мясцовасці, краіне.

  • Туземнае насельніцтва.

тузлук, ✂, м. (спец.).

Раствор солі для засолу рыбы, ікры і іншых прадуктаў, а таксама скураной сыравіны.

|| прым. тузлучны, ✂.

тук, ✂, м.

  1. Растоплены тлушч.

    • Мачаць бульбу ў т.
  2. Мінеральнае ўгнаенне (спец.).

|| прым. тукавы, ✂.

тулава, ✂, н.

Цела чалавека або жывёлы без галавы і канечнасцей.

туліцца, ✂; незак.

  1. Гарнуцца, прыціскацца да каго-, чаго-н.

    • Дзіця туліцца да маці.
  2. перан. Адчуваць большую прыязнасць да каго-н., быць больш адданым каму-н.

    • Хлопчык больш туліўся да бацькі.
  3. Знаходзіць прытулак, прыстанішча дзе-н. у цеснаце.

    • У цеснай хаце тулілася сям’я з дзевяці чалавек.
  4. перан. Размяшчацца, знаходзіцца дзе-н. у зацішным месцы.

    • Вёска тулілася каля лесу.

туліць, ✂; незак.

  1. Гарнуць да сябе з ласкай, пяшчотай.

    • Маці туліла дзяўчынку да грудзей.
  2. перан. Быць прытулкам для каго-, чаго-н.

    • Лес туліў партызан ад немцаў.
    • Густы зараснік туліў старую хатку.

туляга, ✂, м.; ✂, ж..

  1. Чалавек, які туляецца, пазбягае сустрэч; бадзяга.

  2. Баязлівец, нерашучы чалавек (разм.).

туляцца, ✂; незак.

  1. Блукаць, хадзіць без пэўнай мэты; бадзяцца.

    • Усё жыццё туляўся без ніякага занятку.
  2. Знаходзіцца дзе-н., хаваючыся ад каго-, чаго-н.

    • Туляўся ў лесе, пакуль партызан не знайшоў.

|| наз. тулянне, ✂.

тумак, ✂, м. (разм.).

Удар кулаком.

  • Надаваць тумакоў.