Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паадклейваць, ✂; зак.

Адклеіць што-н. у многіх месцах або ўсё, многае.

  • П. маркі.

паадкопваць, ✂; зак.

Адкапаць адно за другім усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. рэчы з зямлі.

паадкручваць, ✂; зак.

Адкруціць, адвінціць адно за другім усё, многае.

  • П. краны.

паадкрываць, ✂; зак.

Адкрыць усё, многае або адкрыць што-н. у многіх месцах.

  • П. дамы культуры ў вёсках.

паадломлівацца, ✂ і паадломвацца, ✂; зак.

Адламацца — пра ўсё, многае.

  • Паадломліваліся кручкі ў вешалцы.

паадломліваць, ✂ і паадломваць, ✂; зак.

Адламаць усё, многае.

  • П. ножкі крэсла.

паадлятаць, ✂; зак.

  1. Адляцець — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

    • Птушкі адляцелі.
  2. Адляцець, адскочыць ад моцнага ўдару, штуршка — пра ўсё, многае.

    • Усе засаўкі паадляталі.

паадменьваць, ✂; зак.

Адмяніць усё, многае.

  • П. ільготы і прывілеі.

паадміраць, ✂; зак.

Адмерці — пра ўсё, многае.

  • Ад сцюжы парасткі паадміралі.

паадмывацца, ✂; зак.

Адмыцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

  • П. ад пылу.
  • Плямы добра паадмываліся.