Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

забыць, ; зак.

  1. каго-што або пра каго-што, на каго-што або аб кім-чым. Перастаць помніць страціць успамін пра каго-, што-н.

    • З. старое (пра старое, на старое).
    • З. і думаць пра гэта (перастаць успамінаць, спадзявацца на што-н.).
  2. што, пра каго-што, аб кім-чым і з інф. Упусціць з памяці, не ўспомніць.

    • З. адрас знаёмага.
    • З. пра даручэнне (аб даручэнні).
  3. Пакінуць дзе-н., не захапіць з сабой па няўважлівасці.

    • З. парасон у аўтобусе.
    • Што я там забыў? (нашто мне там быць; нечага мне там рабіць; разм.)

забягалаўка, , ж. (разм. пагард.).

Маленькая другаразрадная закусачная з продажам віна, піва.

забялець, ; зак.

Пачаць бялець (у 2 знач.).

  • Забялела на ўсходзе.

забяліць, ; зак.

  1. Скрозь пакрыць белай фарбай.

    • З. плямы на сцяне.
  2. Прыправіць страву малаком, смятанай.

    • З. булён.

|| незак. забельваць, .

|| наз. забелка, і забельванне, .

забяспечанасць, , ж.

  1. Матэрыяльны дабрабыт, дастатак.

    • Поўная з.
  2. Ступень забеспячэння чым-н.

    • З. школ падручнікамі.

забяспечаны, .

Які жыве ў матэрыяльным дастатку.

  • Забяспечанае жыццё.
  • З. чалавек.

|| наз. забяспечанасць, .

забяспечыць, ; зак.

  1. Даць дастатковыя матэрыяльныя сродкі для жыцця.

    • З. сваю сям’ю прадуктамі.
  2. каго-што, чым. Даць чаго-н. у неабходнай колькасці.

    • З. горад электраэнергіяй.
  3. Зрабіць цалкам магчымым, сапраўдным, рэальна выканальным.

    • З. мір ва ўсім свеце.
    • З. выкананне плана.

|| незак. забяспечваць, .

|| звар. забяспечыцца, .

|| незак. забяспечвацца, .

|| наз. забеспячэнне, .

завабіць, ; зак.

  1. Хітрасцю прымусіць прыйсці куды-н., апынуцца дзе-н.

    • З. звера ў пастку
  2. Зачараваць сваім хараством, прывабіць.

|| незак. завабліваць, .

заваблівы, .

Які заваблівае, прывабны.

  • Заваблівыя вочы.

|| наз. заваблівасць, .

завад, , м.

У выразе: і заваду няма (разм.) — няма і ніколі не было.

  • Ласёў тут і заваду няма.