Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

двухручны, , (спец.).

З дзвюма ручкамі.

  • Двухручная піла.

двухскладовы, .

Які мае два склады.

  • Двухскладовае слова.

|| наз. двухскладовасць, .

двухсотгоддзе, , н.

  1. Тэрмін у дзвесце год.

  2. чаго. Гадавіна падзеі, якая адбылася дзвесце год назад.

    • Д. заснавання горада.

|| прым. двухсотгадовы, .

двухспальны, .

Разлічаны для спання ўдваіх.

  • Д. ложак.

двухстволка, , ж.

Паляўнічая стрэльба з двума стваламі; дубальтоўка.

двухствольны, .

Які мае два ствалы, распаўсюджваецца на два ствалы.

  • Двухствольнае ружжо.
  • Двухствольнае свідраванне.

двухстворкавы, .

З дзвюма створкамі.

  • Двухстворкавыя дзверы.
  • Двухстворкавая ракавіна малюска.

двухсхільны, .

Які мае два схілы.

  • Д. дах.

двухсэнсавы, .

З дваякім сэнсам; які можна дваяка разумець.

  • Д. выраз.
  • Двухсэнсавае становішча.

|| наз. двухсэнсавасць, .

двухтактавы, , (спец.).

  1. Працягласцю ў два такты.

    • Двухтактавая паўза.
  2. Пра рухавік унутранага згарання, у якім рабочы працэс адбываецца за два хады поршня.

    • Д. матор.