Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бро́йлер, ✂, м.

  1. Кураня, якое гадуецца на мяса асобым спосабам.

  2. Памяшканне, дзе гадуюць такіх куранят.

|| прым. бройлерны, ✂.

  • Бройлерная птушкагадоўля.

бро́кер, ✂, м.

Агент, пасрэднік пры заключэнні здзелак на біржах, пры куплі-продажы каштоўных папер, тавараў.

|| прым. брокерскі, ✂.

  • Брокерская кантора.

бром, ✂, м.

Хімічны элемент, цяжкая цёмна-бурая вадкасць з рэзкім пахам, якая выкарыстоўваецца ў хіміі, медыцыне, фатаграфіі і пад.

|| прым. бромавы, ✂ і бромісты, ✂.

  • Бромісты калій.

бронемашы́на, ✂, ж.

Баявы браніраваны аўтамабіль.

бронетранспарцёр, ✂, м.

Браніраваны аўтамабіль для перавозкі мотастралковых войск, грузаў і вядзення бою.

|| прым. бронетранспарцёрны, ✂.

бро́нза, ✂, ж.

  1. Сплаў медзі з волавам, свінцом і іншымі металамі.

  2. зб. Мастацкія вырабы з такога сплаву.

    • Выстаўка бронзы.
    • Атрымаць бронзу на спаборніцтвах (бронзавы медаль; разм.).

|| прым. бронзавы, ✂.

  • Б. медаль (узнагарода за трэцяе месца ў спартыўных спаборніцтвах).
  • Б. загар (цьмяна-залацісты).

бро́нхі, ✂, ж.

Разгалінаванні дыхальнага горла, якія праводзяць паветра ў лёгкія.

|| прым. бранхіяльны, ✂.

  • Бранхіяльная астма.

бронь, ✂ і браня́, ✂, ж.

Замацаванне каго-, чаго-н. за кім-, чым-н., а таксама дакумент на такое замацаванне.

  • Б. на авіябілет.

бро́снець, ✂; незак.

Пакрывацца бросняй.

|| зак. заброснець, ✂.

бро́сня, ✂, ж.

  1. Мікраскапічны грыбок, які развіваецца на волкай паверхні чаго-н. і плесня.

  2. Зялёная паверхня з водарасцей, якой пакрываецца застаялая вала.

|| прым. бросневы, ✂.