Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падрост, ✂, м. (спец.).

Маладыя дрэвы асноўнай для дадзенага лесу пароды.

падрубіць, ✂; зак.

Падшыць, загнуўшы край.

  • П. сукенку.

|| незак. падрубліваць, ✂.

|| наз. падрубка, ✂.

падружыцца, ✂; зак.

Стаць другам каго-н., пасябраваць.

  • Жанчыны моцна падружыліся.

падруліць, ✂; зак.

Кіруючы рулём, падвесці машыну, самалёт і пад. куды-н., да чаго-н.

  • П. самалёт да месца пасадкі.

|| незак. падрульваць, ✂.

падрумяніцца, ✂; зак.

  1. Падфарбаваць сабе твар румянамі.

  2. Стаць падрумяненым, набыць карычняватае адценне, смажачыся, пекучыся.

    • Булкі падрумяніліся.

|| незак. падрумяньвацца, ✂.

падрумяніць, ✂; зак.

  1. Падфарбаваць румянамі.

    • П. шчокі.
  2. Смажачы, пекучы, зрабіць румяным, карычняватым.

    • П. мяса.

|| незак. падрумяньваць, ✂.

падрыгваць, ✂; незак. (разм.).

Дрыжаць, дрыгаць злёгку, час ад часу.

  • Нага падрыгвае.

падрысаваць, ✂; зак.

  1. Тое, што і падмаляваць (у 1 знач.).

  2. Падправіць (рысунак).

    • П. партрэт.

|| незак. падрысоўваць, ✂.

падрыўнік, ✂, м.

Спецыяліст па падрыўных работах.

падрыўны, ✂.

  1. Які служыць для падрыву, мае адносіны да ўзрывання чаго-н.

    • П. матэрыял.
    • Падрыўныя работы.
  2. перан. Накіраваны на падрыў чаго-н., нанясенне шкоды чаму-н.

    • Падрыўная дзейнасць.