Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

западозрыць, ✂; зак.

  1. каго (што) у чым. Пачаць падазраваць у чым-н. заганным.

    • З. каго-н. у падслухоўванні.
  2. Пачаць дапускаць існаванне чаго-н. непажаданага.

    • З. нядобрае.

|| незак. западозрываць, ✂.

запазнелы, ✂.

Тое, што і запознены.

|| наз. запазнеласць, ✂.

запазніцца, ✂; зак.

  1. Прыбыць пазней, чым трэба, або наступіць са спазненнем.

    • Поезд запазніўся.
    • Вясна запазнілася.
  2. Затрымаўшыся, прабыць дзе-н. да позняй пары.

    • З. на рабоце.
  3. з чым, з інфінітывам і без дапаўнення. Зацягнуць выкананне чаго-н., зрабіць што-н. пазней, чым трэба.

    • З. з сяўбой.

запазычанасць, ✂, ж.

Наяўнасць даўгоў, нявыкананых абавязацельстваў.

  • Ліквідаваць з.

запазычанне, ✂, н.

Запазычаная з’ява, прадмет, слова.

  • Іншамоўныя запазычанні.

запазычыць, ✂; зак.

Узяць, пераняць, засвоіць.

  • З. слова.
  • З. ідэю.

|| незак. запазычваць, ✂.

|| наз. запазычванне, ✂.

запакоўваць, ✂; незак.

Тое, што і пакаваць.

  • З. рэчы.

запал, ✂, м.

  1. Прыстасаванне і сродак для запальвання выбуховага рэчыва.

  2. перан. Гарачнасць, парыў.

    • Астыў з.
    • Гаварыць з запалам.

|| прым. запальны, ✂.

запалавелы, ✂.

Злёгку пажаўцелы.

  • Запалавелае жыта.

запаланіць, ✂; зак.

  1. Узяць у палон; скарыць, пазбавіць незалежнасці.

    • З. народ.
    • З. сэрца дзяўчыны (перан.).
  2. Заняць, запоўніць сабой якую-н. прастору.

    • Натоўп запаланіў увесь двор.
    • Трывога запаланіла ўсё нутро (перан.).

|| незак. запаланяць, ✂.