Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кліка, , ж. (пагард.).

Група, шайка людзей, якія займаюцца непрыгожымі, непрыстойнымі справамі.

  • К. інтрыганаў.

клікаць, ; незак.

  1. Голасна зваць, прасіць прыйсці, адгукнуцца.

    • К. на ратунак.
    • К. бабулю.
    • К. курэй (падзываць, склікаць).
  2. Запрашаць з якой-н. мэтай.

    • К. на вяселле.
    • К. на ўрачысты вечар.
  3. Заклікаць да якіх-н. дзеянняў.

    • К. народ на барацьбу.
  4. каго (што) кім або (пры пытанні) як. Называць якім-н. імем (разм.).

|| аднакр. клікнуць, .

|| зак. паклікаць, і падклікаць, .

|| наз. кліканне, .

клікунства, , н.

Нервовае істэрычнае захворванне жанчын, якое выражаецца ў сутаргавых прыпадках і вішчанні.

|| прым. клікунскі, .

клікуша, , ж.

Жанчына, хворая на клікунства.

клімакс, , м.

Тое, што і клімактэрый.

клімактэрый, , м. (спец.).

Перыяд угасання функцый палавой сістэмы з набліжэннем старасці.

|| прым. клімактэрычны, .

  • К. перыяд.

клімат, , м.

  1. Метэаралагічныя ўмовы, уласцівыя пэўнай мясцовасці ў залежнасці ад геаграфічных абставін.

    • Кантынентальны к.
  2. перан. Становішча, умовы існавання чаго-н.

    • Міжнародны палітычны к.
    • Здаровы к. у сям’і.

|| прым. кліматычны, .

клін, , м.

  1. Завостраны ўнізе і расшыраны ўверсе кусок дрэва або металу.

    • Дубовы к.
    • К. клінам выбіваюць (перан. супрацьдзейнічаць тым жа метадам).
    • Забіць (загнаць) к. (таксама перан. разлучыць, зрабіць варожым).
  2. Палоска тканіны ў выглядзе трохвугольніка або ўсечанага трохвугольніка.

    • Уставіць к. у сарочку.
  3. перан. Частка войск, якая, расколваючы фронт праціўніка, паглыбляецца ў яго размяшчэнне вузкім трохвугольнікам.

  4. чаго або які. Пра ўсё, што мае трохвугольную, завостраную з аднаго боку форму.

    • Жураўліны к.
  5. Частка зямельных угоддзяў, якая вылучаецца па якой-н. прымеце (па віду пасеваў, мясцовасці і пад.; спецыяльны тэрмін).

    • Яравы к.
    • Азімы к.
    • К. сенакосу (участак).

  • Свет клінам (не) сышоўся на кім-чым (разм.) — хто-н. або што-н. не з’яўляецца адзіным, ёсць і іншыя.

  • Куды ні кінь — усюды клін (прыказка) — за што ні вазьміся, чаго-н. не хапае, усё не ладзіцца.

|| памянш. клінок, .

|| прым. клінавы, .

  • Клінавое злучэнне.

клінаваты, .

Тое, што і клінападобны.

клінаваць, ; незак. (разм.).

Забіваць клін; закліноўваць.