клін, ✂,
-
Завостраны ўнізе і расшыраны ўверсе кусок дрэва або металу.
- Дубовы к.
- К. клінам выбіваюць (
перан. супрацьдзейнічаць тым жа метадам). - Забіць (загнаць) к. (таксама
перан. разлучыць, зрабіць варожым).
-
Палоска тканіны ў выглядзе трохвугольніка або ўсечанага трохвугольніка.
- Уставіць к. у сарочку.
-
перан. Частка войск, якая, расколваючы фронт праціўніка, паглыбляецца ў яго размяшчэнне вузкім трохвугольнікам. -
чаго або які. Пра ўсё, што мае трохвугольную, завостраную з аднаго боку форму.
- Жураўліны к.
-
Частка зямельных угоддзяў, якая вылучаецца па якой
-н. прымеце (па віду пасеваў, мясцовасціі пад. ; спецыяльны тэрмін).- Яравы к.
- Азімы к.
- К. сенакосу (участак).
- Свет клінам (не) сышоўся на кім-чым (
разм. ) — хто-н. або што-н. не з’яўляецца адзіным, ёсць і іншыя. - Куды ні кінь — усюды клін (прыказка) — за што ні вазьміся, чаго
-н. не хапае, усё не ладзіцца.
||
||
- Клінавое злучэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)