Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вяршок2, , м.

  1. Верхняя частка чаго-н., верх, верхавіна.

    • На самым вяршку.
    • В. дрэва.
    • Вяршкі і карэньчыкі.
  2. мн. Густы тлусты верхні слой на малацэ, якое адстоялася.

    • Збіраць вяршкі (таксама перан. браць самае лепшае).
  3. мн. Тое, што і верх (у 7 знач.).

|| прым. вяршковы, .

вяршыня, , ж.

Самы верх, верхняя частка (гары, дрэва і пад.).

  • В. Гімалаяў.
  • Вяршыні дубоў.
  • На вяршыні славы (перан.).
  • В. вугла (пункт перасячэння дзвюх прамых, што ўтвараюць вугал).

|| прым. вяршынны, .

вяршыцель, , м. (кніжн.).

Той, хто вяршыць што-н., распараджаецца чым-н.

  • В. лесу.

|| ж. вяршыцелька, .

вяршыць, ; незак.

  1. Рабіць верх, верхнюю частку чаго-н., завяршаць.

    • В. страху.
    • В. стог.
  2. што і чым. Вырашаць, распараджацца (кніжн.).

    • В. справы.

вярыгі, .

Жалезныя ланцугі, якія носяць на целе рэлігійныя фанатыкі.

|| прым. вярыжны, .

вярыцельны, :

  • вярыцельная грамата — урадавы дакумент, які сведчыць аб назначэнні каго-н. дыпламатычным прадстаўніком.

вярэдзіцца, ; незак. (разм.).

Тое, што і верадзіцца.

вярэдзіць, ; незак. (разм.).

Тое, што і верадзіць.

|| зак. звярэдзіць, і развярэдзіць, .

вяселле, , н.

  1. Абрад шлюбу і ўрачыстасць, святкаванне, звязанае з гэтым.

    • Спраўляць в.
  2. Шлюбны поезд.

    • Дзеці крычалі: «Вяселле едзе!»
  3. Бесклапотна-радасны настрой, які выражаецца ў схільнасці да забаў, вясёлых гульняў (разм.).

    • Праводзіць час у вяселлі.

|| памянш. вяселейка, .

|| прым. вясельны, .

вясенні, .

Тое, што і веснавы.