Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вяха, , ж.

  1. Шост, тычка, звычайна з пучком травы ці галінак на канцы для абазначэння мяжы, напрамку, руху.

  2. перан., чаго; звычайна мн. Важны момант, этап у развіцці чаго-н.

    • Асноўныя вехі творчасці пісьменніка.

вяхір, , м.

Буйны лясны голуб.

вяхотка, , ж.

Тое, што і мачалка.

|| прым. вяхотачны, і вяхоткавы, .