Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вялены, .

Прыгатаваны вяленнем.

  • Вяленая рыба.

вялізны, .

Вельмі значны па велічыні, надта вялікі.

  • Вялізнае дрэва.

вялікадзяржаўны, .

Уласцівы буйной дзяржаве, прасякнуты непавагай да меншых нацый і народнасцей.

  • Вялікадзяржаўны шавінізм — ідэалогія і палітыка прадстаўнікоў пануючай нацыі, якія аб’яўляюць сваю нацыю вышэйшай сярод іншых.

вялікасны, (высок.).

  1. Важны, велічны.

    • В. позірк.
  2. Урачыста ўзняты, поўны велічы.

    • В. гімн.

|| наз. вялікаснасць, .

вялікасць, , ж.

  1. Тое, што і веліч (у 2 знач.).

  2. Тытулаванне манархаў і іх жонак (у спалучэнні з займеннікамі ваша, іх, яго, яе).

    • Яго імператарская в.

Вялікдзень, , м.

Веснавое хрысціянскае свята, прысвечанае ўваскрэсенню Хрыста.

|| прым. велікодны, .

вялікі, .

  1. Значны па велічыні, памерах, сіле; проціл. малы.

    • В. горад.
    • В. будынак.
    • Вялікая радасць.
    • Вялікія беды пачынаюцца з малых (прыказка).
    • Вялікая зямля (мацярык).
    • Вялікая літара (якая выступае над радком).
  2. Выдатны па свайму значэнню; які валодае ў высокай ступені той якасцю, якая знаходзіцца ў значэнні вызначаемага назоўніка.

    • Вялікая перамога.
    • В. вучоны.
  3. Большы, чым патрэбна, прасторны.

    • Гэтыя боты мне вялікія.
  4. Дарослы (з пункту гледжання дзіцяці), а таксама (пра дзіця) такі, які выйшаў з дзіцячага ўзросту, падрослы.

    • Сын ужо в., пойдзе ў школу.
  5. Значны па колькасці.

    • Вялікая сям’я.
    • Вялікія грошы.

  • Ад (з) вялікага розуму (разм. іран.) — па дурасці.

  • Вялікае мноства — вельмі многа.

  • Вялікія дзяржавы — найбольш магутныя дзяржавы, якія адыгрываюць вядучую ролю ў сусветнай палітыцы і ў міжнародных адносінах.

вяліцца, ; незак.

Падсушвацца на сонцы, на адкрытым паветры (пра тое, што нарыхтоўваецца ў запас).

|| зак. правяліцца, .

|| наз. вяленне, .

вяліць, ; незак.

Падсушваць на сонцы, на адкрытым паветры для нарыхтоўкі ў запас.

  • В. рыбу.

|| зак. правяліць, .

|| наз. вяленне, .

вялы, .

  1. Які страціў свежасць, звяў (пра расліны).

    • Вялая трава.
  2. перан. Пазбаўлены бадзёрасці, энергіі.

    • В. працаўнік.
    • В. настрой.

|| наз. вяласць, .