вялікі прыметнік
-
Значны па велічыні, памерах, сіле; процілегласць малы.
- В. горад.
- В. будынак.
- Вялікая радасць.
- Вялікія беды пачынаюцца з малых (прыказка).
- Вялікая зямля (мацярык).
- Вялікая літара (якая выступае над радком).
-
Выдатны па свайму значэнню; які валодае ў высокай ступені той якасцю, якая знаходзіцца ў значэнні вызначаемага назоўніка.
- Вялікая перамога.
- В. вучоны.
-
Большы, чым патрэбна, прасторны.
- Гэтыя боты мне вялікія.
-
Дарослы (з пункту гледжання дзіцяці), а таксама (пра дзіця) такі, які выйшаў з дзіцячага ўзросту, падрослы.
- Сын ужо в., пойдзе ў школу.
-
Значны па колькасці.
- Вялікая сям’я.
- Вялікія грошы.
- Ад (з) вялікага розуму (размоўнае іранічны сэнс) — па дурасці.
- Вялікае мноства — вельмі многа.
- Вялікія дзяржавы — найбольш магутныя дзяржавы, якія адыгрываюць вядучую ролю ў сусветнай палітыцы і ў міжнародных адносінах.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)