Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

замыць, ✂; зак.

  1. Адмыць (забруджанае месца).

    • З. пляму.
  2. Сапсаваць, кепска мыючы, бялізну.

    • З. пляму.
    • З. сарочку.
  3. Занесці чым-н.

    • Яму ў рэчцы замыла пяском.

|| незак. замываць, ✂.

замяніць, ✂; зак.

  1. Узяць, скарыстаць, паставіць узамен другога.

    • З. сакратара новым.
  2. Заняць чыё-н. месца, стаўшы раўнацэнным яму.

    • Сястра замяніла яму памерлую маці.
  3. З’явіцца на змену каму-, чаму-н.

    • Песня заменіць сум.
  4. Выпадкова ці наўмысна ўзяць чужую рэч замест сваёй, падмяніць.

    • З. галошы.

|| незак. заменьваць, ✂.

|| наз. замена, ✂.

замясіць, ✂; зак.

Прыгатаваць, змешваючы якое-н. сыпкае рэчыва з вадкасцю і размінаючы для атрымання вязкай масы.

  • З. цеста.

|| незак. замешваць, ✂.

|| наз. замес, ✂.

замясціць, ✂; зак.

  1. каго-што кім-чым. Паставіць на чыё-н. месца, замяніць.

    • На фізічна цяжкіх участках з. жаночы персанал мужчынскім.
  2. Заняць свабодную пасаду, вакансію.

    • З. вакантныя адзінкі.

|| незак. замяшчаць, ✂.

|| наз. замяшчэнне, ✂.

  • Конкурс на з. пасады загадчыка аддзела.

замяць, ✂; зак. (разм.).

Спыніць, наўмысна не даць ходу.

  • З. размову.
  • З. справу.

|| незак. замінаць, ✂.

замяшанне, ✂, н.

Раптоўнае парушэнне парадку, збянтэжанасць, разгубленасць.

  • Прыйсці ў з.
  • Унесці з. ў шэрагі ворага.

замяшацца, ✂; зак.

  1. Ублытацца ў што-н., мець дачыненне да чаго-н. (заганнага, непрыемнага).

    • З. ў непрыемную гісторыю.
  2. Загубіцца сярод народу.

    • З. ў натоўпе.

|| незак. замешвацца, ✂.

замяшаць, ✂; зак.

  1. што і каму. Прыгатаваць корм, мешанку жывёле.

    • З. свінням.
  2. каго (што) у што. Уцягнуць у якую-н. непрыемную справу.

    • З. у непрыемную гісторыю.

|| незак. замешваць, ✂.

замяшчаць, ✂; незак.

  1. гл. замясціць.

  2. Часова выконваць чые-н. абавязкі.

    • З. загадчыка.

занава, прысл.

Тое, што і нанава.