Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падлетак, ✂, м.

Хлопчык або дзяўчынка ў пераходным ад дзяцінства да юнацтва ўзросце (пераважна ад 12 да 16 гадоў).

|| прым. падлеткавы, ✂.

  • П. ўзрост.

падлешчык, ✂, м.

Невялікая рыба, падобная на ляшча.

падлёдны, ✂.

Які знаходзіцца або робіцца пад лёдам.

  • Падлёдная вада.
  • Падлёдная лоўля рыбы.

падліза, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм. пагард.).

Той, хто падлізваецца да каго-н.

падлізвацца, ✂; незак. (разм.).

Дагаджаннем, ліслівасцю дамагацца чыёй-н. прыхільнасці.

  • П. да начальства.

|| зак. падлізацца, ✂.

падлік, ✂, м.

  1. гл. падлічыць.

  2. Вынік, падрахунак чаго-н.

    • Праверыць падлікі.

падліковы, ✂.

Які служыць, прызначаны для падліку.

  • Падліковая камісія.
  • Падліковыя машыны.

падліўка, ✂, ж.

Прыправа, якой паліваюць страву.

  • Рыба з падліўкай.

падліць, ✂; зак.

Наліваючы, дадаць.

  • П. кавы ў кубак.

|| незак. падліваць, ✂.

падлічыць, ✂; зак.

Злічыўшы, падвесці вынік.

  • П. выдаткі.

|| незак. падлічваць, ✂.

|| наз. падлічванне, ✂ і падлік, ✂.