Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хрыпаваты, ✂.

Злёгку хрыплы.

  • Х. голас.

|| наз. хрыпаватасць, ✂.

хрыпата, ✂, ж.

Наяўнасць хрыпу ў голасе.

хрыпаты, ✂.

Пра гукі, глухаваты, сіплы, нячысты па тону; хрыплы.

хрыпаць, ✂; незак. (разм.).

Хрыпла гаварыць, пакутаваць ад хрыпаты.

|| наз. хрыпанне, ✂.

хрыпець, ✂; незак.

  1. Утвараць хрыплыя гукі пры дыханні.

    • Дзед цяжка дыхае і хрыпіць.
  2. Хрыпла гучаць.

    • Радыёпрыёмнік хрыпіць.

|| наз. хрыпенне, ✂.

хрыплівы, ✂.

Трохі хрыплы, з хрыпатой.

  • Х. голас.

|| наз. хрыплівасць, ✂.

хрыплы, ✂.

З нячыстым тонам, сіплы (пра гукі).

  • Х. голас.
  • Хрыплыя гукі гармоніка.

|| наз. хрыпласць, ✂.

хрыпнуць, ✂; незак.

  1. Пачынаць гаварыць хрыпла, губляць чыстату голасу.

  2. Станавіцца хрыплым.

    • Голас хрыпне.

|| зак. ахрыпнуць, ✂.

хрыпун, ✂, м. (разм.).

Чалавек з хрыплым голасам.

|| ж. хрыпуха, ✂.

хрыстосавацца, ✂; незак.

У праваслаўных хрысціян: цалавацца тры разы, віншуючы са святам Вялікадня.

|| зак. пахрыстосавацца, ✂.