Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паадгароджваць, ✂; зак.

Адгарадзіць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. участкі.

паадгінаць, ✂; зак.

Адагнуць адно за другім усё, многае.

  • П. цвікі.

паадгортваць, ✂; зак.

Адгарнуць усё, многае.

  • П. зямлю.
  • П. старонкі кніг.

паадграбаць, ✂; зак.

Адгрэбці ўсё, многае.

  • П. сена ад вады.

паадгружаць, ✂; зак.

Адгрузіць усё, многае.

  • П. тавары.

пааддаваць, ✂; зак.

Аддаць адно за другім усё, многае; вярнуць усё пазычанае.

  • П. даўгі.

пааддзірацца, ✂; зак.

Ададрацца — пра ўсё, многае.

  • Падмёткі пааддзіраліся.

пааддзіраць, ✂; зак.

Ададраць у многіх месцах або ўсё, многае.

  • П. дошкі.

пааддзяляць, ✂; зак.

Аддзяліць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. сыноў.

паадзначаць, ✂; зак.

Адзначыць што-н. у многіх месцах або ўсіх, многіх.

  • П. адсутных у журнале.