Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гіпертрафіравацца, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Падвергнуцца (падвяргацца) гіпертрафіі.

гіпертрафіраваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Падвергнуць (падвяргаць) гіпертрафіі.

гіпертрафія, ✂, ж. (кніжн.).

Хваравітае павелічэнне аб’ёму якога-н. органа цела.

  • Г. сэрца.

|| прым. гіпертрафічны, ✂.

гіпнатызаваць, ✂; незак.

Прыводзіць у стан гіпнозу.

|| зак. загіпнатызаваць, ✂.

|| наз. гіпнатызаванне, ✂ і гіпнатызацыя, ✂.

гіпнатызёр, ✂, м.

Спецыяліст па гіпнозу, які валодае здольнасцю гіпнатызаваць.

|| прым. гіпнатызёрскі, ✂.

гіпноз, ✂, м.

Асаблівы стан частковага, няпоўнага сну, які выклікаецца ўнушэннем і суправаджаецца падпарадкаваннем таму, хто ўнушае, а таксама сам спосаб такога ўнушэння.

  • Быць у стане гіпнозу.
  • Лячыць гіпнозам.

|| прым. гіпнатычны, ✂.

гіпотэза, ✂, ж. (кніжн.).

Навуковае меркаванне, якое прыводзіцца для тлумачэння тых ці іншых з’яў і патрабуе праверкі на вопыце, перш чым стаць навуковай тэорыяй.

гіпс, ✂, м.

  1. Вапнавае мінеральнае рэчыва белага ці жоўтага колеру.

    • Пласт гіпсу.
  2. Скульптурны злепак з такога рэчыва.

  3. Хірургічная павязка з такога рэчыва.

    • Нага ў гіпсе.

|| прым. гіпсавы, ✂.

гіпсаваць, ✂; незак. (спец.).

  1. Накладваць гіпсавую павязку.

    • Г. нагу.
  2. Насычаць ці ўгнойваць гіпсам.

    • Г. глебу.

|| зак. загіпсаваць, ✂.

|| наз. гіпсаванне, ✂.

гіпюр, ✂, м.

Карункавая тканіна з выпуклым узорным малюнкам.

|| прым. гіпюравы, ✂.