Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

група, ✂, ж.

  1. Некалькі чалавек або прадметаў, жывёл, якія знаходзяцца блізка адзін ля аднаго.

    • Г. людзей.
    • Г. дамоў.
  2. Сукупнасць людзей з агульнымі інтарэсамі, з адной прафесіяй і пад., а таксама сукупнасць прадметаў, з’яў, рэчываў, аб’яднаных агульнымі адзнакамі.

    • Г. студэнтаў.
    • Г. раслін.

|| памянш. групка, ✂.

|| прым. групавы, ✂.

групавацца, ✂; незак.

Размяшчацца, збірацца групамі.

|| зак. згрупавацца, ✂.

групаваць, ✂; незак.

Аб’ядноўваць у групы, класіфікаваць.

  • Г. даныя эксперыментаў.

|| зак. згрупаваць, ✂.

|| наз. групаванне, ✂ і групоўка, ✂.

групаўшчына, ✂, ж. (неадабр.).

Засілле, перавага групавых інтарэсаў над агульнымі.

  • Барацьба з групаўшчынай.

групоўка, ✂, ж.

  1. гл. групаваць.

  2. Трупа (у 2 знач.), аб’яднанне.

    • Літаратурныя групоўкі.

груца, ✂, ж. (абл.).

Ячменныя крупы, А таксама густая крупеня, каша з гэтых круп.

|| прым. груцавы, ✂.

груша, ✂ і ігруша, ✂, ж.

  1. Фруктовае дрэва з пладамі ў выглядзе акруглага конуса, а таксама плод гэтага дрэва.

  2. Выраб, які нагадвае плод гэтага дрэва.

    • Гумавая г.

|| прым. грушавы, ✂ і ігрушавы, ✂.

грушападобны, ✂ і ігрушападобны, ✂.

Які мае форму грушы.