Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бязно́гі, ✂.

  1. Які не мае нагі або ног.

  2. Без ножкі, без ножак (пра мэблю: разм.).

    • Б. стол.

|| наз. бязногасць, ✂.

бязра́дасны, ✂.

Пазбаўлены радасці, невясёлы.

  • Бязрадаснае жыццё.

|| наз. бязрадаснасць, ✂.

бязро́дны, ✂.

  1. Які не мае або не ведае родных.

    • Бязродная сірата.
  2. перан. Як страціў або парваў сувязь са сваім народам сваёй краінай.

    • Б. эмігрант.

|| наз. бязроднасць, ✂.

бязро́сны, ✂.

Без расы.

  • Бязросная раніца.

бязру́кі, ✂.

  1. Які не мае рукі або рук.

    • Б. інвалід.
  2. перан. Няспрытны ў рабоце, няўмелы (разм.).

|| наз. бязрукасць, ✂.

бязры́б’е, ✂, н.

Адсутнасць або недахоп рыбы.

  • На бязрыб’і і рак рыба (прыказка).

бязры́бны, ✂.

У якім няма рыбы.

  • Бязрыбнае возера.

бязрэ́йкавы, ✂.

Без рэек; які рухаецца не па рэйках.

  • Бязрэйкавыя дарогі.
  • Б. транспарт.

бязь, ✂, ж.

Баваўняная тканіна палатнянага перапляцення.

|| прым. бязевы, ✂.

бяз’я́дзерны, ✂.

  1. У якім адсутнічае ядзерная зброя.

    • Бяз’ядзерная дзяржава.
  2. У якім адсутнічае ядро.

    • Бяз’ядзерныя клеткі.