Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шызы, ✂.

Цёмна-шэры з сіняватым адлівам.

  • Шызыя хмары.

|| наз. шызасць, ✂.

шыйка, ✂, ж.

  1. гл. шыя.

  2. Вузкая частка чаго-н.

    • Ш. пазванка.
    • Ш. касы.
    • Ш. збана.
  3. У рачных ракаў: хваставая частка цела.

|| прым. шыечны, ✂.

шык, ✂, м.

  1. Паказная раскоша, форс, элегантнасць.

    • Апранацца з шыкам.
    • Прайсці з шыкам (з жаданнем зрабіць уражанне на людзей).
  2. вык. Задавальняе у вышэйшай ступені, з’яўляецца найлепшым (разм.).

    • Уборы — ш.

шыкаваць, ✂; незак. (разм.).

Праяўляць у чым-н. шык.

|| аднакр. шыкануць, ✂.

|| наз. шыкаванне, ✂.

шыкарны, ✂ і шыкоўны, ✂.

Раскошны па знешнасці, убранству.

  • Шыкарнае ўбранне.
  • Шыкарна (прысл.) апранацца.

|| наз. шыкарнасць, ✂ і шыкоўнасць, ✂.

шыкаць, ✂; незак. (разм.).

  1. Вымаўляць гук «ш-ш!», стараючыся супакоіць каго-н.

    • Што ты на мяне шыкаеш, не даеш слова сказаць.
  2. Гукамі «шш!», шумам выражаць незадавальненне.

    • Ш. пасрэднаму дакладчыку.

|| зак. ашыкаць, ✂.

|| аднакр. шыкнуць, ✂.

|| наз. шыканне, ✂.

шыла, ✂, н.

Інструмент для праколвання адтулін у выглядзе завостранага стрыжня з дзяржальнам.

  • Ш. ў мяшку не схаваеш (прыказка).

|| памянш. шыльца, ✂.

|| прым. шыльны, ✂.

шылахвостка, ✂, ж.

Дзікая качка з двума доўгімі пёрамі ў хвасце.

шылінг, ✂, м.

  1. Англійская манета, роўная ​1⁄20 фунта стэрлінгаў (у старой грашовай сістэме).

  2. Грашовая адзінка ў Аўстрыі, некаторых іншых краінах.

шыльда, ✂, ж.

  1. Дошка з надпісам назвы ўстановы, прадпрыемства і пад., вывеска.

  2. перан. Пра знешні, паказны бок паводзін, дзейнасці, спосабу жыцця і пад. (разм.).

    • Гэта толькі ш., на самай справе ён не такі чалавек.

|| прым. шыльдавы, ✂.