Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

замалады, (разм.).

Надта малады.

  • Ён з. для такой пасады.

замалёўка, , ж.

  1. гл. замаляваць.

  2. часцей Малюнак, накід з натуры.

    • Замалёўкі з натуры.

замаліць, ; зак. (уст.).

Молячы, выпрасіць дараванне за што-н.

  • З. грахі.

|| незак. замольваць, .

замаляваць, ; зак.

  1. Зрабіць малюнак каго-, чаго-н.

    • З. з натуры.
  2. Пакрыць фарбай.

    • З. плямы.

|| незак. замалёўваць, .

|| наз. замалёўка, і замалёўванне, .

заманіць, ; зак.

  1. Прывабліваючы чым-н., прымусіць прыйсці куды-н., апынуцца дзе-н.

    • З. ваўка ў пастку.
  2. Прывабіць, зачараваць.

    • Нас там заманіла прырода.

|| незак. заманьваць, .

заманлівы, .

Прывабны, спакуслівы.

  • Заманлівая перспектыва.

|| наз. заманлівасць, .

замаразкі, .

Лёгкі ранішні мароз увосень ці вясной.

  • Раннія з.
  • З. на глебе.

замаркоціцца, ; зак.

Стаць маркотным, занудзіцца.

  • Замаркоціўся хлопчык.

замарозіць, ; зак.

  1. Падвергнуць дзеянню холаду, даць замерзнуць, застыць.

    • З. рыбу.
    • З. садавіну.
  2. Моцна астудзіць (разм.).

    • З. віно.
  3. Абязболіць які-н. участак цела спецыяльнымі сродкамі (разм.).

    • З. зуб.
  4. перан. Пакінуць на ранейшым узроўні або нявыкарыстаным.

    • З. сродкі.
    • З. будаўніцтва.

|| незак. замарожваць, .

|| наз. замарожванне, і замарозка, .

замарудзіцца, ; зак.

Стаць больш марудным.

  • Рух цягніка замарудзіўся.

|| незак. замаруджвацца, .