Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заляцацца, ; незак.

Аказваць увагу каму-н., імкнучыся выклікаць прыхільнасць.

  • З. да жанчыны.

|| наз. заляцанне, .

заляцець, ; зак.

  1. Летучы, апынуцца дзе-н., трапіць куды-н.

    • Самалёт заляцеў за хмару.
    • Птушка заляцела ў акно.
  2. У час палёту спыніцца дзе-н.

    • З. на спадарожны аэрадром.

|| незак. залятаць, .

|| наз. залёт, .

залячыцца, ; зак. (разм.).

Зажыць у выніку лячэння.

  • Рана хутка залячылася.

|| незак. залечвацца, .

залячыць, ; зак.

  1. Лечачы, загаіць што-н.

    • З. рану.
  2. Няўмелым лячэннем замарыць, змучыць (разм.).

|| незак. залечваць, .

замагільны, (разм.).

Пра голас: глухі, як з магілы.

замазаць, ; зак.

  1. гл. мазаць.

  2. Пакрыць слоем фарбы, мазі.

    • З. надпіс чарнілам.
  3. Заляпіць замазкай або чым-н. мяккім, ліпкім.

    • З. дзіркі ў сценах глінай.
  4. перан. Знарок прыкрыць, замаскіраваць (разм.).

    • З. недахопы.

|| незак. замазваць, .

|| наз. замазванне, і замазка, .

замазка, , ж.

  1. гл. замазаць.

  2. Вязкае рэчыва для замазвання шчылін, трэшчын.

    • Аконная з.

|| прым. замазачны, .

замак, , м.

  1. Палац і крэпасць феадала.

    • Сярэдневяковы з.
  2. Назва некаторых палацаў, турмаў.

|| прым. замкавы, .

замала, прысл. (разм.).

Малавата, занадта мала.

замалада, прысл.

У маладым узросце.

  • Выйшла замуж з.