Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паджылкі, ✂, н. (разм.).

Каленнае сухажылле.

  • П. трасуцца ў каго-н. (пра стан моцнага страху, спалоху; разм.).

паджыць, ✂; зак. (разм.).

Крыху зажыць, падгаіцца.

  • Рана паджыла.

|| незак. паджываць, ✂.

падзагаловак, ✂, м.

Другі, дадатковы загаловак.

|| прым. падзагаловачны, ✂.

падзакусіць, ✂; зак. (разм.).

Крыху паесці, перакусіць.

  • Трэба п. з дарогі.

падзарабіць, ✂; зак. (разм.).

Крыху, дадаткова зарабіць.

  • П. грошай.

|| незак. падзарабляць, ✂.

падзвіжнік, ✂, м. (высок.).

Чалавек, які гераічна прыняў на сябе цяжкую працу або нягоды, пакуты дзеля дасягнення высокай мэты.

  • П. навукі.

|| прым. падзвіжніцкі, ✂.

  • Падзвіжніцкая праца (самаадданая).

падзвіжніцтва, ✂, н. (высок.).

Самаадданая дзейнасць, уласцівая падзвіжніку.

|| прым. падзвіжніцкі, ✂.

падзеж, ✂, м.

Масавая гібель жывёлы ў час эпідэміі.

|| прым. падзежны, ✂.

падзельнасць, ✂, ж.

Тое, што і дзялімасць.

падземны, ✂.

Які знаходзіцца або выконваецца пад паверхняй зямлі.

  • Падземныя воды.
  • Падземныя работы.