Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пярэбары, , н. (разм.).

Пераезд, перасяленне.

  • П. на новае месца.

пярэварацень, , м.

Паводле паданняў — чалавек, здольны ператварацца ў каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

пярэдадзень, , м.

Час, які папярэднічае якой-н. даце, падзеі, з’яве.

  • П. Новага года.

пярэдадне, , н.

Тое, што і пярэдадзень.

пярэдне...

Першая частка складаных прыметнікаў у знач. пярэдні, напр. пярэднепаднябенны, пярэднеязычны.

пярэдні, .

Звернуты ўперад, які знаходзіцца наперадзе.

  • Пярэднія лапы.
  • П. край абароны.

пярэдняя, , ж.

Нежылое, першае ад уваходу памяшканне ў кватэры, прыхожая.

пярэзімак, , м. (разм.).

Свойская жывёліна мінулагодняга прыплоду (звычайна пра цялят, жарабят).

пярэстатканы, .

Вытканы з пражы рознага колеру для асновы і ўтку.

  • Пярэстатканая посцілка.

пярэсты, .

  1. Які складаецца з рознакаляровых плям, палос, рознакаляровы.

    • Пярэстая тканіна.
  2. перан. Неаднародны, з розных элементаў.

    • П. склад слухачоў.
  3. З вялікімі плямамі, крапінамі (пра масць коней).

    • П. конь.

|| наз. пярэстасць, .