Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пытанне, , н.

  1. Зварот, які патрабуе адказу.

    • Адказаць на п.
    • Прамое п.
  2. Тое ці іншае становішча, акалічнасць як прадмет вывучэння і меркавання, задача, якая патрабуе вырашэння, праблема.

    • Аграрнае п.
    • Нацыянальнае п.
    • Пакінуць п. адкрытым.
  3. чаго. Справа, акалічнасць, якая датычыцца чаго-н., залежыць ад чаго-н.

    • П. жыцця і смерці (надзвычай важная справа).

  • Ставіць пад пытанне што — лічыць нявызначаным, няпэўным, непатрэбным наяўнасць чаго-н.

пытацца, ; незак.

Тое, што і пытаць.

  • П. дарогі.
  • П. пра здароўе.

пытаць, ; незак.

  1. каго (што), з дадан. сказам і без дапаўнення. Звяртацца да каго-н. з пытаннем, каб даведацца пра што-н., высветліць што-н.

    • У людзей пытай, ды свой розум май (прыказка).
    • Хто пытае, той не блудзіць (прыказка).
    • П. вучня (з мэтай высветліць веды).
  2. што і чаго. Прасіць дазволу на што-н., звяртацца з якой-н. просьбай.

    • П. дазволу.
    • П. парады.
  3. Патрабаваць прад’явіць (дакумент).

    • П. пасведчанне.

пытляванка, , ж. (разм.).

Пытляваная мука.

пытляваны, .

  1. Пра муку: дробна размолаты і прасеяны.

  2. Выпечаны з такой мукі.

    • П. хлеб.

пытляваць, ; незак.

Дробна размолваць і прасейваць папярэдне ачышчанае зерне.

|| наз. пытляванне, і пытлёўка, .

пыха, , ж.

Фанабэрыстасць, ганарыстасць.

  • Збіць пыху з каго-н.

пыхкаць, ; незак.

  1. Утвараць гукі, выпускаючы пару, газ.

    • Пыхкае паравоз.
  2. Выпускаць час ад часу дым (пры курэнні).

    • П. люлькай.

|| аднакр. пыхнуць, .

|| наз. пыхканне, .

пыхлівы, .

Фанабэрысты, празмерна ганарысты.

  • П. чалавек.
  • Пыхлівая пастава.

|| наз. пыхлівасць, .

пыцель, , м.

Машына для пытлявання.

  • Даць (задаць) пытлю каму (разм.) — даць наганяй, аб’явіць вымову.

|| прым. пыцельны, .