Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пуска...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да пуску (гл. пусціць у 3 знач.), да прыводу ў дзеянне, у рабочы стан, напр. пусканаладачны, пускарэгуліровачны, пускарэгулюючы.

пустабрэх, , м. (разм.).

  1. Пра сабаку, які брэша без патрэбы.

  2. перан. Пра балбатлівага чалавека, пустаслова.

пуставаць, ; незак.

Пра якое-н. памяшканне: быць пустым, незанятым.

  • Кватэра пакуль пустуе.

пустагаловы, (разм.).

Бесталковы, неразумны.

  • П. чалавек.

|| наз. пустагаловасць, .

пустазвон, , м. (разм.).

Тое, што і пустаслоў.

пустазвоніць, ; незак. (разм.).

Займацца пустымі размовамі без справы.

|| наз. пустазвонства, .

пустазелле, , н.

Дзікарослая расліна, якая засмечвае пасевы культурных раслін, а таксама (зб. ) сукупнасць такіх раслін.

  • П. заглушыла бульбу.

|| прым. пустазельны, .

пустальга, , м.; , ж..

  1. Драпежная птушка сямейства сакаліных.

  2. Легкадумны, пусты чалавек (разм. неадабр.).

пустамеля, , м.; , ж., (разм.).

Тое, што і пустаслоў.

пустарогі, .

З пустымі рагамі, які ўяўляе сабой адросткі лобных касцей, пакрытых рагавым рэчывам.

  • Сямейства пустарогіх (наз. авечкі, козы, антылопы і інш.).